Жудасная аварыя на МКАД + фота
25.11.2009 16:57
—
ЧП
У выніку аварыі, што адбылася 25 лістапада на ўнутраным коле МКАД, цела загінулага кіроўцы давялося даставаць з машыны з дапамогай аўтагена.
ДТЗ адбылося прыкладна а 12.30 блізу мікрараёна Каменная Горка. Легкавы «Мерседэс» сутыкнуўся з самазвалам «МАЗ» дарожнай службы, які рухаўся ў спадарожным напрамку. Сутыкненне прыпала на левую частку «Мерседэса», на месца кіроўцы, які памёр. Практычна ўся пярэдняя частка машыны знішчана.
У выніку ўдару «МАЗ» пратараніў мікрааўтобус «Газель» дарожнай службы, які ехаў наперадзе. У мікрааўтобуса пашкоджаны заднія дзверы.