Жыхар Гомельскага раёна пагражаў узарваць Нацыянальную бібліятэку
Жыхар Гомельскага раёна пагражаў узарваць Нацыянальную бібліятэку ў Мінску, паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама.
Паводле інфармацыі прэс‑службы, 24 лістапада ад дзяжурнага УКДБ па Гомельскай вобласці паступіла паведамленне, што на гарадскі нумар дзяжурнай часці паступіла тэлефанаванне ад невядомага, які паведаміў, што ён мае намер узарваць будынак Нацыянальнай бібліятэкі з мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да яго асабістых праблем.
Чалавека, які тэлефанаваў, устанавілі — гэта жыхар пасёлка Фашчаўка Гомельскага раёна 1961 года нараджэння. Мужчына падчас апытання растлумачыў, што знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і не ўсведамляў свае дзеянні.
Падчас агляду месца жыхарства гэтага грамадзяніна выбуховых прылад знойдзена не было. Праводзіцца праверка.