Сезон крадзяжоў з лецішчаў пачаўся ў Мінскай вобласці

Источник материала:  
24.11.2009 11:27 — ЧП

Сезон крадзяжоў з лецішчаў пачаўся ў Мінскай вобласці, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама.

Так, за мінулыя суткі ў вобласці з дачных домікаў у Заслаўі, а таксама ў вёсках Слабада і Зацень былі скрадзеныя халадзільнік, газонакасілкі, электрадрэль, мотаблокі, награвальнік, дублёнка — усяго на 11,2 млн. рублёў. Найчасцей крадуць узламаўшы дзверы.

Па ўсіх фактах распачатыя крымінальныя справы паводле артыкула 205 «крадзеж» КК Беларусі.

Як растлумачылі ў Мінскім абласным упраўленні Дэпартамента аховы МУС Беларусі, каб зберагчы маёмасць, уладальнікі лецішчаў могуць выкарыстоўваць самыя розныя сродкі. Напрыклад, можна ўсталяваць краты або спецыяльныя ўмацаваныя жалюзі.

«Аднак лепш за ўсё звярнуцца ў адно з нашых падраздзяленняў, — адзначылі ў Дэпартаменце аховы,

— каб спецыяліст выехаў на месца, і парэкамендаваў, якія можна ўсталяваць сродкі ахоўнай сігналізацыі. Зараз для падобных аб’ектаў выкарыстоўваюцца радыёканалы, GSM‑сувязь.

Ваасіль Малашанкоў, БЕЛТА

←Падпаліў дом сваёй маці

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика