Селi за руль без пасведчання

Источник материала:  
24.11.2009 — ЧП

двое ездакоў, якiя былi пазбаўленыя права кiраваць аўтамабiлямi, што ў вынiку прывяло да дарожна-транспартных здарэнняў.

У прыватнасцi, паблiзу Драгiчына 25-гадовы мужчына, якi страцiў у вераснi свае правы, на аўтамабiлi "Фальксваген" выскачыў на сустрэчную паласу i сутыкнуўся з "Жыгулямi" — у апошняй машыне ехала сям'я. Трое чалавек пасля гэтай аварыi былi змешчаны ў бальнiцу: атрымалi цялесныя пашкоджаннi кiроўца "Фальксвагена", а таксама жонка i 18-гадовая дачка кiроўцы аўтамабiля "Жыгулi". На жаль, жыццё дзяўчынкi ўрачам выратаваць не ўдалося. А ў аварыi, што адбылася паблiзу вёскi Бяздзедавiчы-1 Полацкага раёна, загiнула 24-гадовая пасажырка, якая ехала ў аўтамабiлi "СААБ". Апошнiм кiраваў 24-гадовы непрацуючы жыхар Наваполацка, якога пазбавiлi вадзiцельскага пасведчання ў снежнi 2007 года. Мужчына не справiўся з кiраваннем аўто i машына апынулася ў кювеце, дзе перакулiлася. Пацярпелая сканала па дарозе ў бальнiцу.

Ігар ГРЫШЫН.

←Вырос — ума не вынес

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика