Нажом любаму ў пахвіну
23.11.2009 17:06
—
ЧП
У Радашкавічах (Маладзечанскі раён) 17 лістапада 26‑гадовая жанчына падчас сваркі ўдарыла свайго 27‑гадовага сабутэльніка нажом у пахвіну.
Міліцыя распачала крымінальную справу па першай частцы 147 артыкула Крымінальнага кодэкса — «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання».
Мужчына зайшоў да сваёй знаёмай у госці. Разам пачалі піць. У нейкі момант падчас п’янкі паміж імі ўзнікла сварка. Гаспадыня ўзяла нож і параніла свайго сабутэльніка. Пацярпелы атрымаў пранікальнае раненне мачавога пухіра.