Паквапіўся на тыграня
23.11.2009 09:55
—
ЧП
Мяккую цацку сілай забраў мінчанін ў 67‑гадовага жыхара вёскі Гіневічы Смаргонскага раёна (Гродзенская вобласць). Пацярпелы заявіў пра гэта ў міліцыю 16 лістапада.
Па словах памочніка начальніка райаддзела міліцыі Сяргея Латышава, пенсіянер паведаміў: абрабаваў яго днём 13 лістапада невядомы мужчына. Мяккая цацка — тыграня коштам 50 тысяч рублёў. Падчас аператыўных мерапрыемстваў міліцыянеры па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымалі 35‑гадовага раней судзімага жыхара Мінска, які нідзе не працуе.
Навошта мінчаніну спатрэбілася цацка пенсіянера, высветліцца падчас расследавання крымінальнай справы, заведзенай паводле артыкула «Грабеж».