Трапiў пад воз

Источник материала:  
21.11.2009 — ЧП

У Рубельскую ўчастковую бальнiцу (Столiнскi раён) звярнуўся 59-гадовы мясцовы жыхар, у якога былi паламаныя косцi грудзей i траўмаваны жывот.

Пацярпелы растлумачыў, што ён трапiў пад воз. Праз нейкую гадзiну пасля прыходу ў бальнiцу мужчына памёр. Што здарылася насамрэч, вызначае пракуратура.

Перастаралiся?

Баранавiцкiя ЖЭСы правялi эксперымент, якi заблытаў многiх жыхароў горада.

Квiтанцыю на аплату камунальных паслуг надрукавалi разам з рэкламнай iнфармацыяй. Гаспадары кватэр падумалi, што ў iх паштовыя скрынкi кiнулi чарговыя рэкламныя буклеты i пачалi выкiдаць iх. Такiх рэклам-квiткоў было надрукавана 35 тысяч, а заказчыкам такой формы iнфармацыi жыхароў горада выступiў адзiн з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

Капусту восенню крадуць

Жыхарка в. Вiдзiбор Столiнскага раёна не паверыла сваiм вачам: з яе ўчастка, якi знаходзiўся побач з вёскай, знiкла ўся капуста.

А злодзея знайшлi ў в. Плотнiца. 18-гадовы беспрацоўны здолеў вывезцi 3,5 тоны капусты.

Рухавыя браты

Аграном з в. Любачын Лунiнецкага раёна звярнуўся ў мiлiцыю: яго абакралi.

Нехта разабраў дах гаража, якi стаiць у двары дома, i выкраў усё, што можна было выцягнуць: 4 мяхi мукi, камбiкорм, 80 лiтраў саляркi, 40 — бензiну... А абакралi агранома мясцовыя жыхары — два браты. Старэйшы ўзяў у памагатыя малодшага — вучня мясцовай школы... i навучыў, "як трэба жыць".

Сымон Свiстуновiч.

←Галоп на тот свет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика