Мацi, ратуючы дачку, адпiхнула яе ад аўто

Источник материала:  
20.11.2009 10:39 — ЧП

Ранiцай у Гомелi перад нерэгуляваным пешаходным пераходам сутыкнулiся два аўтамабiлi, у вынiку чаго пешаходу давялося ратаваць сваё дзiця.

Паводле звестак ДАI МУС, 30‑гадовы кiроўца аўтамабiля «Фальксваген» уехаў у аўтамабiль «Хонда», якi спынiўся перад пераходам. Ударам апошнюю машыну адкiнула ўперад на пешаходны пераход i аўтамабiль наехаў па датычнай на 30‑гадовую жанчыну, якая пераходзiла дарогу. Жанчына iшла разам з чатырохгадовай дачкой i, iмкнучыся ўратаваць яе, адпiхнула дзiця ўбок. Дзяўчынка павалілася і зламала ключыцу.

А ў Гродзенскай вобласцi ДТЗ мела трагiчныя наступствы — загiнулi юнак i 14‑гадовая дзяўчынка. На 9‑м кiламетры аўтадарогi Гродна — Гожа — мяжа Лiтвы каля паловы на дванаццатую ночы 19‑гадовы кiроўца «Фальксвагена» на закругленнi дарогi не справiўся з машынай i аўтамабiль перакуліўся ў кювеце. I кiроўца, i яго няпоўнагадовая пасажырка загiнулi на месцы здарэння.

←Хищение путем злоупотребления служебными полномочиями, совершенное повторно в крупном размере.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика