Школьнік загінуў па прыкладзе настаўніцы
18.11.2009 22:29
—
ЧП
Дзесяцігадовы школьнік у адной з вёсак Мядзельскага раёна 9 кастрычніка быў знойдзены павешаным на гарышчы ўласнага дому, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру Мінскай вобласці. Сям’ю, у якой жыў хлопчык, і самога яго называюць добранадзейнымі.
27 верасня самагубствам праз павешанне скончыла жыццё настаўніца гэтай жа школы. Здарэнне выклікала вялікі рэзананс сярод школьнікаў, і хлопчык шмат цікавіўся ў бацькоў механізмам наступленьня смерці.
Следчыя мяркуюць, што школьнік загінуў праз уласную цікаўнасць, паспрабаваўшы на практыцы вывучыць тэхналогію павешання.