Святлафор на памяць
Для якiх мэтаў злачынца можа прыстасаваць святлодыёдны святлафор "Т1-2М1", пакуль невядома. Зразумела толькi, што гэты прыбор нечакана знiк са слупа па вулiцы Магiлёўскай у Гомелi. ДАІ панесла страты ў памеры амаль што мiльён рублёў.
Iрына АСТАШКЕВIЧ.
I халат жонкi...У Оршы адбылася кур'ёзная сiтуацыя. Грамадзянiн, пасля таго як адсвяткаваў дзень нараджэння, вырашыў пакурыць у сумяшчальнай прыбiральнi-ванным пакоi. Сеў з цыгарэтай на ўнiтаз... Зразумела, што ў нецвярозым стане курыў неакуратна. У вынiку загарэлася тое, што сушылася ў санiтарным вузле. У лiку iншага i халат жонкi. Суседзi, калi адчулi пах гарэння, выклiкалi выратавальнiкаў. 49-гадовага курыльшчыка выратавалi з вогненнага санiтарнага вузла. Што пасля iнцыдэнту сказала жонка — пытанне застаецца адкрытым.
Аляксандр ПУКШАНСКI.
Хабар не "пракацiў"З дапамогай хабару паспрабаваў вырашыць свой "пракол" на дарозе жыхар вёскi Наваспаск Смаргонскага раёна, аўтамабiль СААБ якога за перавышэнне хуткасцi спынiлi супрацоўнiкi ДАI на аўтадарозе Мiнск—Гродна паблiзу вёскi Аксакаўшчына Мiнскага раёна.
Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, падчас разбору 38-гадовы кiроўца, каб пазбегнуць пакарання за парушэнне, гэта значыць абысцiся без пратакола, прапанаваў iнспектарам хабар у памеры 50 долараў ЗША. Разлiчваў вырашыць пытанне цiха i мiрна, аднак супрацоўнiкаў аўтаiнспекцыi падобная "шчодрасць" кiроўцы не ўразiла — яны адмовiлiся прыняць незаконнае ўзнагароджанне i затрымалi мужчыну. У дачыненнi да яго следчым пракуратуры Мiнскага раёна заведзена крымiнальная справа.
"КIА" перакулiўся i загарэўся...На выхадныя два буйныя дарожна-транспартныя здарэннi, у якiх пацярпелi i загiнулi людзi, зафiксаваныя ў Бярэзiнскiм i Лагойскiм раёнах.
У першым выпадку аварыя адбылося а палове першай ночы паблiзу вёскi Каменны Барок, дзе з кiраваннем аўтамабiлем "КIА" не справiўся 30-гадовы жыхар Масквы. Машына з'ехала ў кювет i ўдарылася ў дрэва, пасля чаго аўтамабiль загарэўся. У гэтым ДТЗ не змаглi выратавацца кiроўца i яго пасажыр — дзевяцiкласнiк з вёскi Каменны Барок, яны загiнулi. А яшчэ трое пасажыраў — жыхары згаданай вёскi 26 i 18 гадоў, а таксама 15-гадовая навучэнка аграрна-тэхнiчнага прафесiйнага лiцэя з цялеснымi пашкоджаннямi былi шпiталiзаваныя ў бальнiцу. А ў Лагойскiм раёне каля дванаццацi дня ў вёсцы Лагаза з'ехаў з дарогi i перакулiўся 22-гадовы сталiчны жыхар, якi знаходзiўся за рулём аўтамабiля "Рэно-Лагуна". У вынiку ДТЗ кiроўца загiнуў, а трое мiнчан i жыхар пасёлка Нарцызава Талачынскага раёна шпiталiзаваныя.
Iгар ГРЫШЫН.
Парыбачылi...
Да шасцi гадоў пазбаўлення волi пагражае двум жыхарам Навагрудка за незаконную здабычу рыбы, паведамляе аддзяленне iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Мужчыны рыбачылi ў затоцы Нёмана каля вёскi Купiск. 51 кiлаграм рыбы, што трапiў у сеткi браканьераў, быў ацэнены, згодна з заканадаўствам, больш чым у восем мiльёнаў рублёў. Заведзена крымiнальная справа па артыкуле "Незаконная здабыча рыбы i iншых водных жывёл".
Барыс ПРАКОПЧЫК.
НалавiлiВечарам на мелiярацыйным канале двое жыхароў в. Парахонск Пiнскага раёна лавiлi рыбу пры дапамозе электратоку.
За гэтым заняткам iх затрымалi супрацоўнiкi мiлiцыi i iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету. Страты, нанесеныя прыродзе, пацягнулi звыш 8 млн рублёў.
Сымон Свiстуновiч.
У Крычаве пабудавалi басейнУ раённым цэнтры адчынiўся доўгачаканы басейн "Сож". Ён стаў часткай спартыўнага комплексу ў раёне парка Перамогi, разам са стадыёнам i крытым лёгкаатлетычным манежам.
У басейне ёсць тры 25-метровыя дарожкi, а таксама "жабнiк" для дзяцей. Тут таксама працуюць саўна, кавярня i цырульня. Крычаўцы могуць плаваць ад ранiцы i да 22 гадзiн увечары.
Iлона Iванова.
Авiябомбы. Навошта яны беспрацоўнай?У Полацку ў гаспадарчай забудове мясцовай грамадзянкi мiлiцыянеры адшукалi цэлы склад боезапасаў — нават дзве авiяцыйныя бомбы.
Сярод iншага знайшлi 27 супрацьтанкавых снарадаў, тры артылерыйскiя снарады розных калiбраў... Сапёры вывезлi арсенал у бяспечнае месца i знiшчылi. Цяпер высвятляецца, адкуль усё гэта ўзялося.
Аляксандр ПУКШАНСКI.
Не ўсiм трэба верыць...5 мiльёнаў рублёў недалiчылiся ў серванце муж з жонкай — пенсiянеры з гарадскога пасёлка Капаткевiчы, што ў Петрыкаўскiм раёне. Да iх ранiцай завiтала жанчына цыганскай знешнасцi, якая адрэкамендавалася супрацоўнiкам БТI. Вывела гаспадароў у двор, быццам бы для таго, каб памераць зямельны ўчастак. Калi яны вярнулiся дадому, зразумелi, што грошай няма.
Сталага гамяльчанiна падманулi зноў перапiсам насельнiцтва — дзве ашуканкi прыйшлi днём да яго ў кватэру. Вынiк: знiкла 2 мiльёны рублёў.
Такую ж суму i яшчэ 700 долараў выкраў з дома роднай мацi яе нiдзе не працуючы 46-гадовы сын, якi правёў гэтую "аперацыю" разам са сваёй сяброўкай. Вярнуць удалося толькi частку скрадзенага.
Iрына АСТАШКЕВIЧ.