Скраў аўто, трапiў у кювет
17.11.2009
—
ЧП
Жыхар вёскi Опса Браслаўскага раёна паскардзiўся ў мiлiцыю на выкраданне яго аўтамашыны "Хонда", што стаяла ля дома.
Мiлiцыянеры з ДАI ранiцай знайшлi машыну ў тэхнiчна няспраўным стане ў кювеце недалёка ад вёскi. Высветлiлася, што каля 4-х гадзiн ранiцы навучэнец лiцэя адчынiў салон машыны, якi не быў замкнёны, i скарыстаўся ключамi. Ну, i паехаў.
Падчас руху не справiўся з кiраваннем, машына апынулася ў кювеце, наехала на прыдарожнае дрэва. Высветлiлася, што выкрадальнiк знаходзiўся ў нецвярозым стане. Узбуджана крымiнальная справа. А гаспадару аўто, безумоўна, трэба быць больш уважлiвым i замыкаць дзверы любiмай машыны.
Аляксандр ПУКШАНСКI.