У Смаленску затрымалі грамадзянку Беларусі з кілаграмам гераіну

Источник материала:  
12.11.2009 15:48 — ЧП

Супрацоўнікі Пагранічнай службы ФСБ Расіі сумесна з наркапаліцэйскімі затрымалі 11 лістапада ў Смаленскай вобласці грамадзянку Беларусі, якая спрабавала ўвезці на тэрыторыю Расіі кілаграмам гераіну.

Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ.

Жанчына была затрымана ў аддзяленні мытнага афармлення ў раёне населенага пункта Чырвоная Горка Красненскага раёна Смаленскай вобласці. Пры аглядзе яе аўтамабіля супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі пакет з парашком бэжавага колеру. Экспертыза вызначыла, што ў ім знаходзіцца кілаграм гераіну.

←Российские пограничники поймали белоруску с килограммом героина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика