Незаконна праз мяжу са зброяй

Источник материала:  
12.11.2009 — ЧП

На возеры Белае ў Драгiчынскiм раёне работнiкi Пiнскай мiжрайiнспекцыi сумесна з вайскоўцамi Пiнскага пагранатрада затрымалi 11 грамадзян Украiны, якiя на пяцi лодках знаходзiлiся на тэрыторыi нашай краiны.

У аднаго з затрыманых — жыхара горада Камень-Кашырскi — канфiскавана паляўнiчая стрэльба i 36 паляўнiчых патронаў да яе. На месца выклiкалiся работнiкi Пiнскай мытнi, якiм былi перададзены стрэльба i боепрыпасы. За незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы са зброяй i боепрыпасамi ў дачыненнi да ўладальнiка вырашаецца пытанне аб узбуджэннi крымiнальнай справы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Кантрафактныя дыскi на 121 мiльён рублёў

У Наваполацку ў трох iндывiдуальных прадпрымальнiкаў мiлiцыянеры знайшлi рэкордную па сваiм кошце партыю кантрафактнай вiдэапрадукцыi на дысках — коштам каля 121 мiльёна рублёў. Канфiскавалi 10,8 тысячы дыскаў, якiя планавалi рэалiзаваць. Праводзiцца праверка.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Взлом без лома

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика