Па кароўцы на кожны дзень
09.11.2009 12:04
—
ЧП
У Пінскім раёне падчас пажару на малочна‑таварнай ферме выратавалі 365 кароў.
Як паведамілі ў абласным упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, пажар узнік у малочным блоку малочна‑таварнай фермы ААТ «Пінскдрэў‑Бобрык» у вёсцы Чамля.
У тушэнні пажару задзейнічалі шэсць аўтацыстэрнаў службы «101» Пінскага і Ганцавіцкага раёнаў. Да прыбыцця першага падраздзялення ратавальнікаў агнём быў ахоплены дах малочнага блока над двума кароўнікамі. З іх былі эвакуаваныя 365 кароў. Агнём пашкоджаны дах і маёмасць малочнага блоку. Пажар патушылі, а распаўсюду агню на кароўнікі ратавальнікі не дапусцілі.
Папярэдняя прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі печы. Урон складае 30 млн. рублёў.