З нажом — па касавую выручку
06.11.2009
—
ЧП
У Оршы ўвечары ў краме "Усходнi", што па вулiцы Мiру, наведвальнiк з нажом у руцэ патрабаваў аддаць касавую выручку. На той час у касе было паўмiльёна рублёў.
Грошы патрацiць ён не паспеў. Лiтаральна праз некалькi хвiлiн пра напад з крамы паведамiлi ў мiлiцыю. Злодзея, як кажуць, затрымалi па гарачых слядах. Высветлiлася, што ён — беспрацоўны мясцовы жыхар. Заведзена крымiнальная справа.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.