Жыхарка Аршанскага раёна прадала сваю дачку за $200
05.11.2009 11:38
—
ЧП
Жыхарка вёскі Смальяны Аршанскага раёна прадала сваю дачку за $200, паведаміў следчы‑крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Аляксандр Казакоў.
Гора‑матка прадала расіянцы сваю дачку 1995 года нараджэння ў перыяд з 2001 па 2003 год, аднак вядома гэта стала толькі цяпер.
У дачыненні да жанчыны заведзена крымінальная справа па п.1 ч.2 ст.181 Крымінальнага кодэкса Беларусі ( «Гандаль людзьмі»), якая прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следства высвятляе месцазнаходжанне дзяўчынкі і асобу пакупніца.
Вольга Багачова, БЕЛТА