Нарадзіла на кватэры ‑ і выкінула цельца
02.11.2009 14:45
—
ЧП
Пракуратурай Савецкага раёна Мінска распачата і расследуецца справа па арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства) па факце смерці нованароджанай дзяўчынкі.
Як паведамілі ў гарадской пракуратуры, труп дзіцяці быў знойдзены днём 29 кастрычніка каля аднаго з жылых дамоў на Лагойскім тракце.
Следча‑аператыўнай групай устаноўлена маці дзяўчынкі. Гэта 28‑гадовая жанчына без пэўнага месца жыхарства. Нараджала яна ў кватэры дома, каля якога знайшлі труп нованароджанай. Туды жанчына прыйшла ў госці. Роды прайшлі без медыцынскай дапамогі.
Згодна з высновамі судова‑медыцынскай экспертызы, смерць дзяўчынкі наступіла ад чэрапна‑мазгавой траўмы. Яе паходжанне і акалічнасці смерці дзіцяці высвятляюцца.