Шукалі грыбы, а знайшлі... бомбу

Источник материала:  
31.10.2009 01:00 — ЧП

Запальную авіяцыйную бомбу знайшлі грыбнікі ў лесе каля вёскі Лясная Баранавіцкага раёна.
На небяспечную знаходку, якая праляжала ў зямлі, выпадкова наткнулася сямейная пара з Баранавіч. На месцы сапёры са Слоніма ўстанавілі, што запальная авіябомба вагой каля 50 кілаграмаў -- часоў Вялікай Айчыннай вайны. Знаходзіцца ў рабочым стане і сапраўды ўяўляе сабой пагрозу. Боепрыпас быў вывезены на ваенны палігон і знішчаны.
Мікалай ГЛЕБ. 

←В горящую избу вошли

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика