Пабагацелi за кошт мiнчанак

Источник материала:  
31.10.2009 — ЧП

Дзве жыхаркi сталiцы, якiя "звязалiся" з незнаёмцамi, пасля гэтага вельмi моцна пашкадавалi: няўдзячныя мужчыны скралi ў iх вялiкiя грошы.

Адна з пацярпелых жыве ў доме па праспекце газеты "Праўда". У яе невядомы, паводле iнфармацыi заяўнiцы, знаходзiўся ў кватэры больш як два тыднi, прычым марна не губляў часу. Пасля сыходу "госця" 27-гадовая жанчына выявiла, што разам з iм знiклi 3450 еўра, дзесяць залатых ювелiрных вырабаў, а таксама 4 альбомы з манетамi. Іншая даверлiвая 26-гадовая ахвяра, якая жыве на вулiцы Я. Брыля, мела неасцярожнасць "расслабiцца" за чаркай у сваёй кватэры таксама ў кампанii з незнаёмцам. Вынiк гэтага так бы мовiць адпачынку — скрадзеныя 1 мiльён 700 тысяч рублёў i 150 долараў.

Iгар ГРЫШЫН.

←«Зебра» становится страшным зверем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика