Ратвейлер у доме — небяспека
30.10.2009
—
ЧП
У Баранавiчах, у доме па вул. Жукоўскага, на 75-гадовую пенсiянерку напаў ратвейлер.
Жанчына зайшла ў вальер, каб навесцi там парадак, а яе за нагу схапiў сабака i пачаў валтузiць. На выклiк гаспадара (пацярпела яго цешча) на месца здарэння прыехалi супрацоўнiкi МНС, спецбазы i ветэрынарная служба. Сабаку адправiлi ў ветлячэбнiцу, а пенсiянерку ў бальнiцу. Нягледзячы на ўсе намаганнi, захаваць нагу не ўдалася — яе ампутавалi да калена.
Сымон Свiстуновiч.