У мінскім аэрапорце вечарам аварыйна сеў нямецкі самалёт
У Беларусі адбыўся трэці за апошні тыдзень інцыдэнт з самалётамі.
У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» вечарам 29 кастрычніка здзейсніў аварыйную пасадку самалёт бізнес-класа Cessna 56X нямецкай авіякампаніі Windrose Air, які следаваў з Варшавы ў маскоўскі аэрапорт Унукава.
На борце знаходзіліся чатыры пасажыры (грамадзяне Польшчы) і тры члены экіпажу (грамадзяне Германіі). У 20.35 аварыйныя службы аэрапорту былі ўзнятыя па трывозе ў сувязі з разгерметэзацыяй салона. Вымушаная пасадка была паспяхова здзейснена ў 20:52.
Ад медыцынскай дапамогі экіпаж і пасажыры адмовіліся, яны пачуваюцца добра і чакаюць другі самалёт, які вылецеў з украінскага аэрапорта Барыспаль і павінен даставіць іх у Маскву (у іншы аэрапорт – Дамадзедава). Плануецца, што з Мінска рэзервны самалёт вылеціць апоўначы.
26 кастрычніка непадалёк ад Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» разбіўся самалёт расійскай авіякампаніі «С-Эйр» з двума пасажырамі (у тым ліку кіраўнік авіякампаніі) і трыма членамі экіпажу.
23 кастрычніка прыватны амерыканскі самалёт Falcon 2000, што выконваў чартэрны рэйс па маршруце Масква — Мінск, здзейсніў аварыйную пасадку ў пункце прызначэння — аэрапорце «Мінск-1». Пры ўзлёце з аэрапорта Дамадзедава не зачынілася створка шасі. На борце знаходзіліся сямёра пасажыраў і тры члены экіпажу. Пацярпелых няма.