Браў крэдыты, падрабляючы даведкі пра заробкі
Камітэт дзяржбяспекі ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да маёра Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю МУС.
Справу ўзбудзіла Магілёўскае ўпраўленне КДБ. Старшаму оперупаўнаважанаму ГУБАЗ МУС ставяцца ў віну махінацыі з атрыманнем крэдытаў у шэрагу банкаў Магілёва, паведамляе «Ежедневник».
Паводле звестак КДБ, падчас сваёй службы ў Магілёве, да пераводу ў ГУБАЗ МУС, маёр са снежня 2007 года па люты 2009 года ўносіў скажоную інфармацыю ў банкаўскія дакументы, а таксама выкарыстоўваў даведкі аб даходах з загадзя завышанай сярэднемесячнай сумай зарплаты. Дзякуючы гэтаму супрацоўнік міліцыі, атрымліваў значныя грашовыя крэдыты ў банках Магілёва.
Зараз КДБ спрабуе высветліць, ці сам аператыўнік падрабляў даведкі аб даходах ці ў гэтым яму дапамагалі супрацоўнікі бухгалтэрыі МУС.