На Латвію ўпаў метэарыт
25.10.2009 22:56
—
ЧП
На адзін з лугоў Латвіі на поўначы Латвіі, ля гарадка Мазсалаца (Валміерскага раёна) упаў метэарыт.
У выніку ўтварылася варонка 20 метраў шырынёй і 10 метраў глыбінёй. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Мясцовым жыхарам забаронена набліжацца да месца падзення, пакуль спецыялісты не правераць узровень радыяцыі.
Цікава, што некалькі месяцаў таму ў Латвіі быў зафіксаваны землятрус.