26 грамадзян Беларусі пацярпелі ў ДТЗ у Жытомірскай вобласці
25.10.2009 15:53
—
ЧП
Як паведаміла інфармагенцтва Украінскія навіны, ДТЗ адбылося 24 кастрычніка каля вёскі Арэпы Наваград-Валынскага раёна.
Перакуліўся аўтобус «Мерседэс», які перавозіў 45 грамадзян Беларусі з украінскага горада Хмяльніцкі ў Магілёў. Аўтобус належыць беларускай фірме «Слаў-Тур».
Звесткі аб аварыі паступілі ў МНС Украіны ў 14:40. Паводле папярэдняй версіі, прычынай ДТЗ стала няспраўнасць рулявога кіравання аўтобуса.
Дзесяць чалавек з ліку пацярпелых шпіталізаваныя ў цэнтральную раённую Наваград-Валынскую бальніцу.