У хакейным клубе «Брэст» захварэлі 19 спартоўцаў
23.10.2009 17:08
—
ЧП
Гэта ўжо другі выпадак за апошні час масавага захворвання гульцоў беларускіх хакейных клубаў.
19 з 25 гульцоў склада хакейнага клуба «Брэст» маюць розныя прастудныя захворванні і не могуць удзельнічаць у спаборніцтвах.
Як паведамляе «Прессбол», у сувязі з гэтым матч Адкрытага чэмпіянату Беларусі ў экстралізе паміж «Брэстам» і «Нёманам» пераносіцца з 25 кастрычніка на 7 снежня.
Нагадаем, што ў кастрычніку востры вірус паразіў мінскі клуб «Керамін» — захварэлі адразу 20 гульцоў.У сувязі з захворваннем хакеістаў матч Адкрытага чэмпіянату Беларусі ў экстралізе паміж «Шахцёрам» і «Керамінам» таксама быў перанесены на пазнейшы тэрмін.