У Жлобіне затрыманы тры наркагандляры

Источник материала:  
23.10.2009 14:32 — ЧП

У Жлобіне вечарам 22 кастрычніка супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гомельскага аблвыканкама сумесна з калегамі з райаддзела міліцыі затрымалі трох грамадзян, якія наладзілі канал пастаўкі і распаўсюджвання наркотыкаў у раённым цэнтры. Пра гэта паведаміў супрацоўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Ігар Грышкевіч.

У ліку затрыманых — два мужчыны 22 і 25 гадоў і 23‑гадовая дзяўчына. У іх канфіскавана больш як 30 палімерных скруткаў з гатовым для рэалізацыі амфетамінам, а таксама марыхуана. Знойдзены і яшчэ не расфасаваны парашок.

Паводле слоў Грышкевіча, злачынная група мела дакладнае размежаванне абавязкаў — адны адказвалі за пастаўкі, іншыя — за рэалізацыю. Сетка была добра заканспіравана і ажыццяўляла пастаўкі наркотыкаў у вялікіх аб’ёмах. Рэалізацыя сінтэтычных наркотыкаў рабілася толькі пэўнаму колу спажыўцоў.

«Карпатлівая праца аператыўнікаў вялася на працягу некалькіх месяцаў. За гэты час былі ўстаноўлены ўсе ўдзельнікі, схемы пастаўкі і рэалізацыі наркотыкаў. Аперацыя праходзіла адначасова ў некалькіх месцах. Рабілася гэта толькі з адной мэтай — выключыць любую верагоднасць уцечкі інфармацыі ад затрыманых», — растлумачыў Грышкевіч. Усе мерапрыемствы па затрыманні праходзілі пры сілавой падтрымцы байцоў падраздзялення міліцыі спецыяльнага прызначэння.

У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа.

Усяго за дзевяць месяцаў на тэрыторыі Гомельскай вобласці выяўлены 522 злачынствы, якія звязаны з незаконным абаротам наркотыкаў, амаль палова з іх — збыт наркатычных сродкаў.

←В Пакистане произошли два теракта, есть убитые и раненые

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика