Намяняў на... Br50 мiльярдаў

Источник материала:  
22.10.2009 — ЧП

Усяго тры гады спатрэбiлася прадпрымальнаму сталiчнаму жыхару, каб атрымаць такi ашаламляльны даход.

Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў прэс-цэнтры Камiтэта дзяржкантролю, грошы "заробленыя" падазроным былi незаконна, а таму Дэпартаментам фiнансавых расследаванняў КДК Беларусi ў дачыненнi да яго ўзбуджана крымiнальная справа. Прыбытковы "бiзнэс", якiм займаўся мiнчук з красавiка 2004 па май 2007 года, будаваўся на абменных аперацыях з грашамi. У прыватнасцi, у згаданы перыяд падазроны, дзейнiчаючы ад iмя i з выкарыстаннем рэквiзiтаў некалькiх сталiчных iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, а таксама УП "Канцмаркет", ТДА "БелЭканамРэсурс", ТДА Майiр", ТДА "Рэнал-2004", ТАА "Белсеплай", ТАА "Белфед", абменьваў безнаяўныя беларускiя рублi на наяўныя долары ЗША i наадварот. Незаконна атрыманы iм даход склаў 50,2 мiльярда рублёў.

Ігар ГРЫШЫН.

←Британский эксперт выбросился из окна здания ООН в Вене

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
HotLog Яндекс.Метрика