У кватэры на Прытыцкага знайшлі трупы двух наркаманаў
20.10.2009 13:08
—
ЧП
Пракуратура Фрунзенскага раёна сталіцы праводзіць праверку смерці 25‑гадовай і 38‑гадовага жыхароў Мінска.
Як паведамілі БелаПАН у гарадской пракуратуры, трупы дзяўчыны і мужчыны былі знойдзены сваякамі апошняга ў кватэры дома на вуліцы Прытыцкага. У яе — сляды ін’екцый на тыльнай паверхні ступні, у яго — у правай локцевай ямцы.
Папярэдняя прычына смерці — перадазіроўка наркотыкаў.