Пажар на падстанцыі абясточыў 76 дамоў
19.10.2009 11:25
—
ЧП
З‑за пажару на падстанцыі ў Гродне былі абясточаны 76 шматкватэрных дамоў, водазабор, чатыры кацельні і гатэль «Гродна».
Пажар адбыўся 17 кастрычніка ў 23.20 на падстанцыі мікрараёна Фолюш. Агонь удалося патушыць у 23.48. У 2.35 18 кастрычніка асноўныя аб’екты былі падключаны да электразабеспячэння. Да 14.00 падача электрычнасці была адноўлена поўнасцю.
Паводле папярэдняй версіі, прычынай аварыі стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.