57 вучняў і 5 работнікаў Барысаўскага політэхнічнага каледжа былі эвакуіраваны з навучальнай установы з-за распыленага газавага балона.
18.10.2009 15:43
—
ЧП
Расказвае Кацярына Цішкевіч: У Дзяржынску ноччу загарэўся аўтамабіль, які знаходзіўся на стаянцы перад магазінам. Полымя раптам успыхнула з-пад капота. Пашкоджаны кабіна і маторны адсек тэрмафургона. Прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.
А ў Клецкім раёне лясгас застаўся без лазні. Таксама замкнула электраправодку. Ратавальнікі не далі агню распаўсюдзіцца на ўсю двухпавярховую пабудову. Пашкоджана драўляная абшыўка ў парыльным памяшканні, закураны сцены ў фае.
(Анастасія Клябан, прэс-сакратар упраўлення МНС Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці)
Аперацыю па выратаванні каня, які апынуўся ў "пастцы" склепа, праводзілі пажарныя Мінскага раёна ў вёсцы Юхноўка. Жывёліна правалілася праз люк ў склеп глыбінёй больш за 2 метры. Ратаўнікам прыйшлося часткова разабраць сцяну падвала і зрабіць траншэю. Выратавальная аперацыя завяршылася паспяхова.