Нецвярозыя рабочыя справакавалi пажар?..

Источник материала:  
17.10.2009 — ЧП

Двое рабочых, якiя знаходзiлiся ў стане алкагольнага ап'янення, праводзiлi электразварачныя работы ў падвальным памяшканнi механiчнага цэха Мiнскага завода шасцерняў, калi там узнiк пажар.

Трывожнае паведамленне пра ўзгаранне ў 12.50 у чацвер паступiла ад начальнiка цэха, паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Мiнскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанiк. У падвале гарэлi транспарцёрная стужка, масла i металiчная стружка, з-за чаго цэх быў моцна задымлены. На месца здарэння тэрмiнова прыбылi 32 адзiнкi выратавальнай тэхнiкi i 100 работнiкаў МНС, намаганнямi якiх пажар удалося лiквiдаваць менш як за чатыры гадзiны. На шчасце, нiхто з работнiкаў завода не пацярпеў: на момант пажару цэх не эксплуатаваўся. А вось страты, нанесеныя агнём, падлiчваюцца. У прыватнасцi, у пажары знiшчана 80 пагонных метраў транспарцёрнай стужкi, а яшчэ 90 метраў пашкоджана.

Рамонт у падвале праводзiлi трое рабочых, якiя не мелi допуску. Паводле папярэднiх звестак, прычынай пажару стала парушэнне правiлаў пажарнай бяспекi пры агнявых работах. У крывi двух рабочых быў знойдзены алкаголь.

Ігар ГРЫШЫН.

←Иван Корж выиграл дело о защите чести, достоинства и деловой репутации

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика