У дачнiкаў скралi манеты i аблiгацыi
16.10.2009
—
ЧП
Здабычай аднаго са зладзюжак, якi залез у прысталічнай вёсцы Тарасава ў дачны дом 25-гадовай мiнчанкi, разам з залатымi вырабамi сталi i 5 аблiгацый ААТ "Беларусбанк" на прад'яўнiка. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, кошт кожнай аблiгацыi складае 1000 долараў ЗША. А наогул урон, якi панесла гаспадыня дачы пасля "вiзiту" няпрошанага госця, ацэнены на агульную суму 14,6 мiльёна рублёў. Мiж iншым, пралез злачынец у чужы дом пасля таго, як узламаў шклопакет.
Аналагiчным чынам невядомы забраўся i ў дачны дом 34-гадовай жыхаркi сталiцы ў с/т "Крынiчны" паблiзу пасёлка Ждановiчы. Адтуль ён вынес 27 юбiлейных манет на суму 6 мiльёнаў рублёў.
Ігар ГРЫШЫН.