Жанчына-кiроўца загiнула, пасажыркi параненыя
14.10.2009
—
ЧП
Трагедыяй скончылася паездка трох маладых жанчын на аўтамабiлi.
Як паведамiлi "Звяздзе" ў Вiцебскiм абласным упраўленнi па надзвычайных сiтуацыях, днём на аўтадарозе ў вёсцы Новая Палата Полацкага раёна 28-гадовая кiроўца "Опеля" не справiлася з кiраваннем, у вынiку чаго аўто апынулася ў кювеце, урэзалася ў дрэва. Жанчына, якая пражывала ў вёсцы Бабавiкi Полацкага раёна, памерла на месцы аварыi.
Пасажырка аўто — 24-гадовая ўладальнiца аўтамабiля, аднавяскоўка загiнулай, атрымала пералом нагi. Таксама траўму нагi атрымала яшчэ адна пасажырка — 25-гадовая жыхарка Полацка. Іх шпiталiзавалi.
Аляксандр ПУКШАНСКI.