У мінскім гатэлі «Еўропа» памерла турыстка з ЗША
13.10.2009 11:20
—
ЧП
50‑гадовая жыхарка штата Нью‑Ёрк прыляцела ў Мінск у складзе экскурсійнай групы, што кіравалася ў Расію.
Увечары яна засялілася ў гатэль. Прыкладна а 23‑й сведкі бачылі, як жанчына заходзіла ў нумар.
А раніцай 12 кастрычніка яе знайшлі мёртвай у ваннай.
Прычыну смерці павінна ўстанавіць судова‑медыцынская экспертыза.