Нi бульбы, нi грошай
Амаль на 24 мiльёны рублёў "кiнуў" занадта даверлiвых фермераў 44-гадовы ўраджэнец Кабардына-Балкарыi.
Як паведамляе ўпраўленне iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, гэты госць з'явiўся на Лiдчыне ў 2007 годзе. Пэўны час ён заводзiў знаёмствы, а потым разгарнуў дзейнасць па прасоўваннi беларускай бульбы на неабсяжную расiйскую прастору, заключаючы дагаворы куплi-продажу ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка. Умовы для фермераў былi вельмi выгадныя, ды толькi разлiчвацца з iмi махляр не збiраўся. Авалодаўшы цэлым вагонам бульбы коштам амаль 24 мiльёны рублёў, ён палiчыў сваю мiсiю выкананай i знiк. Падманутыя людзi доўга спадзявалiся, што расiянiн усё ж вернецца, а калi нiякiх надзей не засталося, то звярнулiся ў мiлiцыю. Заведзена крымiнальная справа па факце махлярства ў буйным памеры.
Барыс ПРАКОПЧЫК.
Бацькава навукаУ в. Будча Ганцавiцкага раёна 69-гадовы бацька пасварыўся з сынам, якi жыве разам. Раззлаваны мужчына схапiў матыку i ўдарыў 46-гадовага сына па галаве.
З адкрытым пераломам касцей зводу чэрапа пацярпелы апынуўся ў бальнiцы.
Сымон Свiстуновiч.