Пабіў нагамі «Мэрсэдэс»
12.10.2009 09:21
—
ЧП
Крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства» заведзена ў дачыненні да 34‑гадовага беспрацоўнага маладзечанца, які 23 верасня каля дома №35 па вуліцы Францішка Скарыны ў тым жа Маладзечне нагамі біў па машыне «Мэрсэдэс».
Паводле праведзенай праверкі, па машыне было нанесена не менш за пяць удараў.
Гаспадару іншамаркі нанесеная шкода ў памеры 1 мільёна 500 тысяч рублёў. Зламысніка затрымаў нарад патрульна‑паставой службы міліцыі.