Нi бульбы, нi грошай

Источник материала:  
10.10.2009 — ЧП

Амаль на 24 мiльёны рублёў "кiнуў" занадта даверлiвых фермераў 44-гадовы ўраджэнец Кабардына-Балкарыi.

Як паведамляе ўпраўленне iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, гэты госць з'явiўся на Лiдчыне ў 2007 годзе. Пэўны час ён заводзiў знаёмствы, а потым разгарнуў дзейнасць па прасоўваннi беларускай бульбы на неабсяжную расiйскую прастору, заключаючы дагаворы куплi-продажу у якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка. Умовы для фермераў былi вельмi выгадныя, ды толькi разлiчвацца з iмi махляр не збiраўся. Авалодаўшы цэлым вагонам бульбы коштам амаль 24 мiльёны рублёў, ён палiчыў сваю мiсiю выкананай i знiк. Падманутыя людзi доўга спадзявалiся, што расiянiн усё ж вернецца, а калi нiякiх надзей не засталося, то звярнулiся ў мiлiцыю.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Как на льду сегодня себя чувствовали водители на участке дороги Минск-Логойск.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика