У Баранавічах жанчына знайшла ртуць у талерцы з супам

Источник материала:  
09.10.2009 14:53 — ЧП

Як паведаміў прэс‑сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, 7 кастрычніка ў цэнтр аператыўнага кіравання Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла інфармацыя ад мясцовай жыхаркі 1973 года нараджэння.

Яна паведаміла, што на дне талеркі з супам, які яна ела дома, знайшла шарыкі невядомага рэчыва серабрыстага колеру.

На месца здарэння выехала аддзяленне хімічнай і радыяцыйнай абароны Баранавіцкага гаррайаддзела па НС і работнікі Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Ратавальнікі сабралі з талеркі ў герметычную ёмістасць чатыры грамы ртуці. Праведзеныя замеры паветра ў памяшканні, дзе знойдзена ртуць, не зарэгістравалі перавышэнне гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі пары ртуці.

Паводле слоў Машнова, у ходзе расследавання ўстаноўлена, што жанчына прыгатавала суп з канцэнтрату «Суп вермішэлевы». Са слоў пацярпелай, суп выпушчаны вядомым беларускім вытворцам,

і яна набыла канцэнтрат прыкладна месяц таму ў адным з гандлёвых аб’ектаў Баранавічаў.

Акрамя жанчыны суд елі яе сын 1998 года нараджэння і бацька 1942 года нараджэння. Ніхто з іх па медыцынскую дапамогу не звяртаўся. Пагаршэнне іх здароўя не адзначаецца.

Праверку па гэтым факце праводзіць Баранавіцкі гарадскі аддзел унутраных спраў.

←Гомельские гаишники развезли молоко по торговым точкам вместо пьяного водителя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика