Па такiх турма плача

Источник материала:  
08.10.2009 — ЧП

На прывакзальнай плошчы "Баранавiчы-Палескiя" да таксiста падышоў малады чалавек i папрасiў падвесцi да вёскi Русiна. На пад'ездзе да вёскi пасажыр дастаў нож i стаў патрабаваць грошы. Вадзiцель не спалохаўся i ўступiў са злачынцам у схватку. Убачыўшы, што сiтуацыя складваецца не на яго карысць, пасажыр кiнуўся ўцякаць.

Мiлiцыя праз тыдзень затрымала злачынца, бо калi ён уцякаў, то згубiў свой пашпарт. Следства вызначыла, што 20-гадовы жыхар Баранавiчаў у гэты дзень зрабiў яшчэ адно злачынства — з'ехаў на чужой аўтамашыне. Цяпер яму пагражае калонiя ў чацвёрты раз.

Судзiмыя на судзiмага

Нарадам мiлiцыi ў Брэсце затрыманы чацвёра грамадзян, якiя ў свой час ужо былi асуджаныя за рабаванне i крадзяжы.

Позна вечарам у двары аднаго з дамоў па бульвары Касманаўтаў яны напалi на вадзiцеля, якi таксама адсядзеў за крадзеж, пабiлi яго i абрабавалi.

Матор, куры i сякера

Да пенсiянера вёскi Рубель Столiнскага раёна наведаўся невядомы i выкраў з хлява лодачны матор, пяць курэй i сякеру.

Падчас расследавання аператыўнiкi выйшлi на 25-гадовага жыхара Давыд-Гарадка, якога i затрымалi.

Сымон Свiстуновiч.

SMS-паведамленне пра злачынства

Ва Ушацкiм раённым аддзеле мiлiцыi ранiцай атрымалi SMS-паведамленне пра тое, што спрацавала GSM-сiгналiзацыя ў краме, што ў вёсцы Арэхаўна. Мiлiцыянеры аператыўна прыехалi на месца. Затрымалi двух злодзеяў: 20-гадовага беспрацоўнага, раней судзiмага за крадзеж мясцовага жыхара, а таксама 21-гадовага рабочага, якi жыве ў вёсцы Двор Плiна. Яны ўзламалi дзвярныя запоры складскога памяшкання i ў краме скралi спiртныя напоi, цыгарэты, прадукты харчавання агульным коштам больш за 2 мiльёны рублёў. Заведзена крымiнальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Тушылi разам

У вёсцы Любань Буда-Кашалёўскага раёна мянялi састарэлае абсталяванне для дойкi кароў на новае, калi адбылося ўзгаранне. Работнiкi фермы паспрабавалi самi змагацца з агнём, але ён хутка распаўсюджваўся, таму яны патэлефанавалi на нумар 101. Згарэлi два прамысловыя халадзiльнiкi, абсталяванне для дойкi, 80 квадратных метраў шыфернага даху. Для барацьбы з агнём сюды прыбылi пажарныя машыны з Чачэрскага i Буда-Кашалёўскага раёнаў. Супрацоўнiкi МНС адзначаюць зладжаныя дзеяннi пазаштатных пажарных фармiраванняў КСУП "Нiкалаеўка", якiя тэрмiнова забяспечылi выратавальнiкаў чатырма дадатковымi бочкамi з вадой. Дзякуючы гэтаму, агонь не распаўсюдзiўся на суседнiя фермы i ўдалося пазбегнуць большых страт. А каровы нават не даведалiся, што ў iх доме быў такi вялiкi пажар — яны ў гэты час былi на пашы.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

←В Жлобине школьница легла на дорогу после ссоры с друзьями

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика