У Расіі затрыманы серыйны маньяк з Беларусі
У Цвярской вобласці Расіі завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да ўраджэнца Беларусі 25‑гадовага Канстанціна Самулевіча, які з красавіка 2006 па лістапад 2008 года здзейсніў на тэрыторыі горада Цвер і вобласці шэраг цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.
Усе злачынствы здзяйсняліся ў лесе ў цёмную пару сутак, спосаб злачынства быў ідэнтычны — падманам злачынца вёў ахвяру ў бязлюднае месца, дзе і ўчыняў злачынства.
28 ліпеня 2006 года Самулевіч сумесна з нявысветленай асобай здзейснілі згвалтаванне і замах на забойства непаўналетняй. Яны душылі ахвяру, а калі яна страціла прытомнасць, прынялі яе стан за смерць і з месца злачынства зніклі, дзякуючы чаму дзяўчына засталася ў жывых.
22 траўня 2008 года ў Канакоўскім раёне Самулевіч абрабаваў 18‑гадовую дзяўчыну — а потым забіў яе.
19 жніўня 2008 года ў горадзе Цвер абвінавачаны, пагражаючы забойствам, згвалтаваў непаўналетнюю, а таксама абрабаваў яе.
У лістападзе 2008 года Самулевіч згвалтаваў і забіў 18‑гадовую дзяўчыну.