Ураджай студэнта — амаль 40 кiло марыхуаны
07.10.2009
—
ЧП
На вышцы хлява, што знаходзiцца на закiнутай сядзiбе ў вёсцы Бабавенка Капыльскага раёна, студэнт 5 курса БНТУ абсталяваў месца для высушвання i перапрацоўкi канопляў.
Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, пра тое, каб год стаў "ураджайным" на каноплi, студэнт паклапацiўся яшчэ вясной: на закiнутым участку ён пасадзiў раслiну, а затым збiраў яе, сушыў i захоўваў у хляве. Замаскiраванае месца, дзе расла дурман-трава, выявiлi супрацоўнiкi раённай i абласной мiлiцыi. Праваахоўнiкi канфiскавалi 28 кiлаграмаў нявысушанай марыхуаны, а на вышцы — яшчэ 11 кiлаграмаў 600 грамаў высушанай марыхуаны. Студэнт, у дачыненнi да якога ўзбуджана крымiнальная справа, затрыманы.
Ігар ГРЫШЫН.