Смерць у кукурузе

Источник материала:  
02.10.2009 — ЧП

Небяспека

Не першае трагiчнае здарэнне, калi пад камбайнам для ўборкi кукурузы гiне чалавек, зарэгiстраванае ў рэспублiцы: на гэты раз бяда адбылася ў Салiгорскiм раёне.

Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, трагедыя здарылася а палове адзiнаццатай на полi паблiзу вёскi Заўшыцы. Механiзатар, кiруючы камбайнам, не заўважыў у зараснiку кукурузы вяскоўца са Шчыткавiчаў Старадарожскага раёна. 45-гадовы мужчына, на якога наехаў камбайн, загiнуў.

Ігар ГРЫШЫН.

Нажом у сэрца

У Пiнскую гарбальнiцу быў дастаўлены 25-гадовы хлопец з параненым сэрцам.

Удар нажом нанесла яму 20-гадовая прадаўшчыца, з якой ён знаходзiўся ў аўтамашыне.

Сымон Свiстуновiч.

←Люди под завалами здания в Праге погребены под слоем обломков толщиной в 3,5 метра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика