З лесу скралi... урадлiвы слой глебы
01.10.2009
—
ЧП
Супрацоўнiкi Столiнскай мiжрайiнспекцыi ва ўрочышчы "Сiмонаў лес" Столiнскага раёна выявiлi факт несанкцыянаванага зняцця ляснога ўрадлiвага слою глебы.
У здзяйсненнi гэтага парушэння падазраюцца дзве фермерскiя гаспадаркi. У вынiку замераў, праведзеных землеўпарадкавальнай службай раёна, вызначана, што знiшчаны ўрадлiвы слой лясной глебы на плошчы 3,4 тысячы квадратных метраў i 2,7 тысячы квадратных метраў. Урон, як паведамiлi ў Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, што быў нанесены гэтымi гаспадаркамi, склаў 3388 i 2711 базавых велiчынь адпаведна, што квалiфiкуецца ў асаблiва буйным памеры.
Сяргей РАСОЛЬКА.