Пенсiянерку затрымалi з гераiнам

Источник материала:  
01.10.2009 — ЧП

На чыгуначным вакзале ў Мiнску праваахоўнiкi затрымалi дзвюх жанчын — адну з буйной партыяй наркотыку, другую — за парушэнне правiлаў аб здзелках з каштоўнымi камянямi i металамi.

Што цiкава, у першым выпадку ў рукi да супрацоўнiкаў Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС патрапiла 68-гадовая пенсiянерка з гарадскога пасёлка Плешчанiцы. Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, жанчына была затрыманая ў ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў па спыненнi канала пастаўкi наркатычных сродкаў на тэрыторыю нашай краiны. У пенсiянеркi канфiскавана 292,5 грама гераiну. Другая ж жанчына "засвяцiлася" з каштоўнасцямi. У прыватнасцi, супрацоўнiкi аддзела ўнутраных спраў на транспарце знайшлi ў яе 275 сярэбраных ювелiрных вырабаў без прабiрных клеймаў Беларусi. У дачыненнi да апошняй, дарэчы, грамадзянкi Украiны, заведзены дзве крымiнальныя справы.   Ігар ГРЫШЫН.     Гiнуць пад коламi

На тэрыторыi ПМК — 10 у Жабiнцы пад коламi а/м "Камаз" загiнуў вадзiцель. Аўтамабiль не быў пастаўлены на тормаз i пачаў рухацца. І ў сховiшчы гароднiны каля вёскi Волька Ляхавiцкага раёна здарылася трагедыя. Там вадзiцель на а/м "ЗIЛ-130" даў заднi ход i наехаў на рабочага, жыхара вёскi Плошнiца, якi сканаў на месцы здарэння.

Сымон Свiстуновiч.

Адна ехала, другая ляжала...

Трагедыя здарылася каля вёскi Вiдамля Камянецкага раёна. 23-гадовая жыхарка вёскi Чарнаўчыцы на машыне "Аўдзi-100" вярталася дадому па дарозе Высокае-Слонiм. А жыхарка вёскi Шалiчы ляжала на праезжай частцы без усялякiх святлоадбiвальных элементаў. Адбывалася гэта ў 23.40, i ў цемры вадзiцель не заўважыла чалавека. У вынiку наезду 34-гадовая жанчына загiнула на месцы.

Яна СВЕТАВА.

       

←Президент Индонезии: давайте будем готовы к самому худшему

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика