Злодзею асфальт не патрэбен
Па дапамогу да пiнскiх мiлiцыянераў звярнуўся дырэктар фiлiяла дарожна-будаўнiчага ўпраўлення.
У в. Сошна стаялi дзве асфальтаўкладачныя машыны i нехта iх раскамплектаваў — выкраў акумулятарныя батарэi ды прыхапiў газавыя балоны. Злодзеем аказаўся жыхар в. Горнава, якога i затрымалi.
Прыклалi рукiУ Пiнску двое навучэнцаў каледжа выпiлi i пайшлi прагуляцца па вул. Дняпроўскай флатылii. Падчас прагулкi iм на вочы трапiлi металiчныя ўрны для смецця. Хулiганы паламалi 13 штук.
Заведзена крымiнальная справа.
Сымон Свiстуновiч.
Паўсотнi мiн17 верасня ў Бабруйску на вулiцы Кiрава знайшлi 50 мiнамётных мiн часоў Вялiкай Айчыннай вайны. Гэта адбылося ў час земляных работ па рэканструкцыi кацельнi. У той жа дзень група размiнiравання вайсковай часткi небяспечную знаходку знiшчыла.
Прэс-цэнтр Магiлёўскага абласнога ўпраўлення МНС.
Мужчына загiнуў на будоўлi17 верасня паблiзу вёскi Вейна Магiлёўскага раёна на будоўлi помпавай станцыi загiнуў 48-гадовы рабочы. У час дахавых работ мужчына спатыкнуўся, правалiўся ў люк i ўпаў з вышынi прыкладна 15 метраў.
Алена Казлова.