Каму глядзець у блакiтны экран?
Буйную партыю "шэрых" тэлевiзараў, што былi ўвезеныя ў Беларусь з тэрыторыi Расii, выявiлi супрацоўнiкi Гомельскай мытнi сумесна з аператыўнiкамi пагранатрада. Пра гэта паведамiлi ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта.
Увагу прыцягнуў мiкрааўтобус, якi насуперак патрабаванням, пачаў разгружацца не на складзе часовага захоўвання, а непасрэдна на Цэнтральным рынку абласнога цэнтра. Надалей жа высветлiлася: тавары, што, паводле дакументаў, прызначалiся аднаму з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, патрапiлi ў нашу краiну з парушэннем мытнага заканадаўства. Партыя з 57 вадкакрышталiчных тэлевiзараў "Самсунг" i "Тошыба" вытворчасцi Кiтая, Тайваня i Польшчы на агульную суму больш за 180 мiльёнаў рублёў затрыманая — вядзецца расследаванне здарэння.
Сяргей ГРЫБ.