Браканьеры з... Парыжа

Источник материала:  
19.09.2009 — ЧП

Як паведамiлi ў Глыбоцкай мiжраённай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету, да наступлення ледаставу на азёрах i рэках працягваюць арудаваць браканьеры.

 

Iстотна дапамагаюць у барацьбе з iмi мясцовыя жыхары, якiя ўсё часцей паведамляюць пра чужынцаў з сеткамi на "гарачую лiнiю" iнспекцыi.

Дзякуючы званку неабыякавых людзей на возеры Малое Плiса былi затрыманыя два жыхары вёскi Парыж Пастаўскага раёна i мiнчанiн, у якiх нанфiскавана 8 стаўных сетак i 15 кг рыбы. Нанесены ўрон перавысiў 2 млн 260 тысяч рублёў.

Месцiчы паведамiлi ў iнспекцыю i пра ўстаноўленую сетку на сажалцы рыбхоза "Навiнкi" Пастаўскага раёна. Рэйдавая група затрымала жыхара Гарадка, якi паспеў здабыць 24 кг карпа.

Ул. iнф.

←Коррида с дождем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика