Ваяжор з фальшыўкамi
14.09.2009
—
ЧП
У Мiнску праваахоўнiкi затрымалi 43-гадовага расiянiна, якi перад гэтым збыў падробленую банкноту вартасцю ў сто долараў ЗША непрацуючаму мiнчанiну.
Узялi прайдзiсвета ля дома № 70 па Партызанскiм праспекце. Як высветлiлася, махляр "засвечваецца" ўжо не ўпершыню: раней яго судзiлi за падробку дакументаў. А пры асабiстым аглядзе ў затрыманага было знойдзена яшчэ сем аналагiчных купюр, якiя, хутчэй за ўсё, ён планаваў таксама збыць даверлiвым клiентам. Гэта ў чарговы раз пацвярджае тое, што грамадзянам пры аперацыях з наяўнай валютай варта ўсё ж такi мець стасункi толькi з банкамi, як не парушаючы правiлы правядзення валютных аперацый, так i не рызыкуючы набыць "ката ў мяшку".
Ігар ГРЫШЫН.
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |