Тры восеньскiя ахвяры вады

Источник материала:  
09.09.2009 — ЧП

У вадаёме, якi раней быў кар'ерам, знойдзена цела пяцiгадовага хлопчыка, жыхара вёскi Васiллеўка Добрушскага раёна.

 

 

Як расказаў вядучы спецыялiст Гомельскай абласной арганiзацыi таварыства выратавання на вадзе Сяргей Касцючэнка, хутчэй за ўсё дзiця бегала па беразе, паслiзнулася i ўпала ў ямiну, пасля чаго захлынулася вадой. Нiкога з дарослых побач не было.

Не было каму дапамагчы i 47-гадоваму жыхару вёскi Атрубы Жлобiнскага раёна, якi закiдваў снасцi ў рацэ Бярэзiна i выпадкова выпаў з лодкi.

Праверку па факце ўтаплення 24-гадовай гамяльчанкi праводзiць пракуратура. Пакуль жа вядома, што яе ў адзеннi знайшлi вадалазы ў рацэ Сож. З маладой жанчынай напярэдаднi вечарам размаўлялi рыбакi, а потым яе рэчы былi знойдзеныя на беразе ў 1,5 кiламетра ад вёскi Бабовiчы. Ёсць версiя, што жанчына скончыла жыццё самагубствам.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.
 

Загадчыка фермы — за краты

 
Загадчык адной з малочнатаварных фермаў СВК "Дуброва" Касцюковiцкага раёна паквапiўся на мiнеральнае ўгнаенне, якое ляжала пад адкрытым небам i не ахоўвалася. На пару з вадзiцелем гэтай жа гаспадаркi яны скралi ажно 6 тон грануляванага калiйхлору на суму 994 782 рублi. I тут жа вывезлi яго на аўтамашыне СВК на тэрыторыю Расii.

Акрамя таго, падчас расследавання выявiлi, што былы загадчык фермы наўмысна ўносiў памылковую iнфармацыю ў справаздачы аб руху буйной рагатай жывёлы на ферме, замоўчваючы факты падзяжу пагалоўя цялят. Такiм чынам ён хацеў завуаляваць сваю некампетэнтнасць як кiраўнiка. Суд прыгаварыў яго да двух гадоў пазбаўлення волi i пазбавiў права займаць адказныя пасады тэрмiнам на 2 гады i 6 месяцаў, паведамiлi ў пракуратуры Касцюковiцкага раёна.

Надзея ДРЫЛА.
 

Забаўлялiся з... карабiнам

 
На беразе Чыгiрынскага вадасховiшча ў паляўнiчых угоддзях работнiкi Быхаўскай мiжрайiнспекцыi затрымалi кампанiю грамадзян, што стралялi з незарэгiстраванага карабiна ТОЗ-8М калiбру 5,6 мiлiметра з аптычным прыцэлам.

Сярод стралкоў — намеснiк дырэктара аднаго прыватнага ўнiтарнага гандлёвага прадпрыемства, дырэктар — другога i рабочы камбiната жалезабетонных вырабаў
г. Бабруйска.

Сяргей РАСОЛЬКА.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Военный пенсионер и его сын предстали перед судом в Мозыре за разбойное убийство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика