Начныя матылi трапiлi на ўлiк

Источник материала:  
07.09.2009 — ЧП

У жнiўнi падчас рэйдаў на вулiцах Мiнска былi затрыманы 143 жанчыны сэкс-бiзнэсу.

Як паведамiў начальнiк прэс-службы ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандр Ластоўскi, на працягу месяца сталiчная мiлiцыя правярала месцы "палявання" прастытутак на праспектах Пераможцаў, Незалежнасцi, Пушкiна, прыпынку грамадскага транспарту "9-ы кiламетр", а таксама ў гасцiнiцах i лазнях. На кантролi былi нават аб'явы сумнеўнага зместу ў iнтэрнэце.

Вынiкi рэйдаў супрацоўнiкаў упраўлення па наркагандлi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi ГУУС Мiнгарвыканкама сумесна з патрульна-паставой службай паказалi, што найчасцей сэкс-бiзнэсам займаюцца жанчыны ва ўзросце 20—30 гадоў без рэгiстрацыi i пастаяннай крынiцы даходаў. Каля паловы разведзеныя i выхоўваюць непаўналетнiх дзяцей. У дачыненнi да затрыманых былi складзены адмiнiстрацыйныя пратаколы, усе трапiлi на ўлiк органаў унутраных спраў.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Чый авёс?

5 верасня ў вынiку сумеснай акцыi мiлiцыi на беларуска-расiйскiм памежжы ў Гардзееўскiм раёне Расii затрыманы два грузавыя аўтамабiлi з Беларусi. У кожным з МАЗаў — па 7 тон аўса. За рублём — вадзiцелi з Касцюковiчаў, 32 i 39 гадоў. Цяпер супрацоўнiкi РАУС Касцюковiцкага i Гардзееўскага раёнаў разам праводзяць праверку i высвятляюць, каму належыць затрыманы авёс.

Алена Казлова.

 

 

←В Барановичах со стройки университета украли 21 бетонную плиту

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика